Тысячы “голых і сініх” людзей прынялі ўдзел у эпатажным флэшмобе (фота)

Тысячы “голых і сініх” людзей прынялі ўдзел у эпатажным флэшмобе (фота)

Тысячы аголеных людзей, пакрытых сіняй фарбай, прынялі ўдзел у перформансе знакамітага амерыканскага фатографа Спенсера Туніка. Флэшмоб прайшоў у брытанскім прыморскім горадзе Хал і атрымаў назву “Мора Хала”.  

Фотаздымкі з гэтай акцыі будуць выстаўленыя ў гарадской галерыю Ferens Art у наступным годзе і стануць часткай праграмы “Брытанскі горад культуры”, перадае ВВС.

Спенсер Тунік ладзіць флэшмобы аголеных людзей для сваіх фота-інсталяцыяў ужо цягам амаль 25 гадоў. З 1992 года ён загадзя абвяшчае аб месцы і часе наступнага праекта і прапаноўвае ўсім ахвочым прыняць у ім удзел.

У Хале расфарбаваныя ў сіні колер людзі ўвасаблялі марскую душу горада. Па інфармацыі гарадской адміністрацыі, колькасць удзельнікаў дасягнула 3200 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі