У 108 з 118 раёнаў Беларусі заробак ніжэйшы за сярэдні па краіне
Белстат абнародаваў дадзеныя пра сярэдні заробак у раёнах Беларусі за сёлетні травень.
Агулам па краіне ён склаў крыху менш за 5 мільёнаў рублёў, або 575 долараў.
Як адзначае nn.by, больш за сярэдні заробак налічылі толькі ў Наваполацку, Мінску, Гродне, Гомелі, Жлобінскім, Рэчыцкім, Мазырскім, Дзяржынскім, Мінскім, Салігорскім і Смалявіцкім раёнах. А вось ў 108 раёнах — менш за сярэдні заробак.
Дарэчы, самым багатым у краіне па-ранейшаму застаецца Салігорскі раён. Тут у траўні зараблялі больш за 7 мільёнаў 300 тысяч рублёў, або каля 840 долараў у эквіваленце. Услед ідуць Наваполацк (754 долары), Мінск (727 долараў) і Мазырскі раён (636 долараў).
Менш за ўсіх зарабляюць жыхары Браслаўшчыны (391 долар) і Лоеўшчыны (393 долары). Астатнія раёны ў траўні пераадолелі мяжу ў 400 долараў.
Фота — lady.ru