У 1/8 Лігі Еўропы англічане і іспанцы будуць гуляць са сваімі суайчыннікамі
Лёсаванне 1/8 фінале футбольнай Лігі Еўропы прайшло 26 лютага ў швейцарскім Ньёне. Паводле вынікаў гэтай працэдуры вызначыліся наступныя пары сапернікаў:
“Атлетык” (Іспанія) — “Валенсія” (Іспанія);
“Вільярэал” (Іспанія) — “Баер” (Нямеччына);
“Ліверпуль” (Англія) — "Манчэстэр Юнайтэд” (Англія);
"Барусія Дортмунд" (Нямеччына) — "Тотэнхэм" (Англія);
“Спарта” (Чэхія) — “Лацыё” (Італія);
“Шахцёр” (Украіна) — “Андэрлехт” (Бельгія);
“Фенербахчэ” (Турцыя) — “Брага” (Партугалія);
“Базель” (Швейцарыя) — “Севілья” (Іспанія).
Першыя матчы 1/8 фіналу пройдуць 10 сакавіка, матчы ў адказ — 17 сакавіка.