У 20 хакеістаў мінскага "Дынама" станоўчыя тэсты на каранавірус

У 20 хакеістаў мінскага "Дынама" станоўчыя тэсты на каранавірус

У 20 хакеістаў мінскага "Дынама" станоўчыя тэсты на каранавірус. Іх адправілі ў самаізаляцыю і ўключылі ў спіс траўмаваных. Каранавірус выявілі ў некаторых прадстаўнікоў трэнерскага штабу і персаналу, паведамляе ў чацвер клубная прэс-служба.

Пра тое, што хакейнае мінскае "Дынама" з-за каранавіруса трапіла на каранцін, стала вядома напярэдадні. Але афіцыйнага пацверджання не было. Раней успышкі каранавіруса былі ў іншых камандах, з-за чаго адмяняліся матчы. КХЛ аб'явіла з-за гэтай сітуацыі пра перанос гульнявых дзён 15, 17, 19, 21 студзеня (не адбудуцца і тры бліжэйшыя гульні мінскага "Дынама"). Аднак чэмпіянат пакуль не прыпыняецца.

У 20 хакеістаў мінскага "Дынама" станоўчыя тэсты на каранавірус
Дынамаўцы ў самаізаляцыі / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі