У 28 гадоў памёр дыджэй Avicii з Швецыі
У 28 гадоў памёр дыджэй Avicii з Швецыі. Яго сапраўдныя ім і прозвішча — Цім Берлінг. Avicii знайшлі мёртвым у аманскай сталіцы Маскат. Пра прычыну смерці інфармацыі няма, паведамляе meduza.io.
Вядома, што два гады таму Avicii адмовіўся ад канцэртных выступленняў з-за праблем са здароўем. З-за празмернага ўжывання алкаголю ў яго выявілі панкрэатыт.
Дыджэй выступаў з 2006-га, супрацоўнічаў з вядомымі музыкамі, у тым ліку з прадзюсарам Крысам Марцінам і Coldplay. У яго трэка “Wake me up” на YouTube амаль паўтара мільярда праглядаў. Па дадзеных часопіса Forbes, Avicii ў 2013 годзе ўваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету.