У 35 гадоў загінуў трэнер зборнай па фрыстайле Максім Гусцік
Максім Гусцік
Памёр старшы трэнер нацыянальнай каманды па фрыстайле Максім Гусцік. Пра трагічную гібель 9 снежня піша “Прессбол”, але падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.
Спартсмену было 35 гадоў.
Максім дэбютаваў на этапе Кубка свету ў 2008 годзе і ўзнімаўся на п'едэстал спаборніцтваў дзевяць разоў.
У 2015 годзе Гусцік заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў Аўстрыі.
Падчас Алімпіяды ў 2018-м заняў 22-е месца ў індывідуальных скачках, а праз чатыры гады стаў 20-м.
Еўрарадыё выказвае спачуванні блізкім спартсмена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.