У 600 разоў вырасла колькасць камер відэаназірання ў Беларусі за 6 гадоў

Відэакамера, ілюстрацыйнае фота

Відэакамера, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па ўсёй Беларусі стаіць каля 60 тысяч камер відэаназірання. Такую лічбу назваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, піша БЕЛТА.

Выданне dev.by падлічыла, што за апошнія шэсць гадоў колькасць вулічных камер відэаназірання вырасла ў 600 разоў больш.

На канец 2019 года, піша выданне, да Kipod было падключана менш за 100 "разумных" камер. Пад канец 2020 года іх было ўжо 700, з якіх 515 размяшчаліся ў метро.

Увесну 2023 года толькі ў Мінску былі ўсталяваныя шэсць тысяч камер. А праз год па ўсёй Беларусі было ўжо 35 тысяч відэакамер. Цяпер іх ужо 60 тысяч. У МУС сцвярджаюць, што "камеры могуць адсочваць чалавека, распазнаваць твары, чытаць нумарныя знакі".

Сузаснавальнік кампаніі Synesis Аляксандр Шатроў у 2019 годзе казаў, што ў планах было падключыць 360 тысяч камер за пяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.