У A1 Telekom Austria асудзілі відэа з затрыманым прэс-сакратаром

У A1 Telekom Austria асудзілі відэа з затрыманым прэс-сакратаром

У кампаніі А1 Telekom Austria Group асудзілі сённяшняе затрыманне прэс-сакратара беларускага офісу Мікалая Брэдзелева

"Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе канфідэнцыйных дадзеных кампаніі. Акрамя таго, было апублікавана зневажальнае відэа, якое змяшчае інфармацыю пра яго асабістае жыццё. A1 Telekom Austria Group рашуча асуджае гэта ўварванне ў асабістую сферу аднаго са сваіх супрацоўнікаў, паколькі яна падтрымлівае разнастайнасць і свабоду слова на працягу ўсёй сваёй дзейнасці", — гаворыцца ў заяве кампаніі. 

Таксама ў A1 заяўляюць, што будуць выкарыстоўваць усе даступныя юрыдычныя і дыпламатычныя спосабы для падтрымкі і абароны супрацоўнікаў.

Як распавядала Еўрарадыё, Брэдзелева затрымалі 10 снежня. У "пакаяльным" відэа ў праўладных тэлеграм-каналах ён казаў, што перадаваў інфармацыю блогеру Антону Матольку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі