У ААН заклапочаныя, што ў Беларусі не расследуюцца факты катаванняў

У ААН заклапочаныя, што ў Беларусі не расследуюцца факты катаванняў

У ААН заклапочаныя, што ў Беларусі не расследуюцца факты катаванняў. З заявай выступіў прэс-сакратар Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека Руперт Колвіл.

"Адвольныя масавыя затрыманні працягваюцца, — адзначае ён. — На сённяшні дзень, паводле наяўных ацэнак, было затрымана больш за 25 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 1 тысячу ўдзельнікаў акцый салідарнасці ў Мінску і па ўсёй Беларусі 8 лістапада".

У заяве адзначаецца, што ААН яшчэ ў жніўні выказвала заклапочанасць адсутнасцю расследаванняў аб катаваннях і збіцці пратэстоўцаў у нашай краіне. Прайшлі месяцы і цяпер у арганізацыі перакананыя, што вінаватыя застаюцца беспакараныя. Больш таго, яны працягваюць збіваць людзей, а правы чалавека, як парушаліся, так і парушаюцца.

"Мы нагадваем беларускім уладам аб абсалютнай забароне катаванняў і неабходнасці правядзення дбайных, незалежных і бесстаронніх расследаванняў усіх фактаў аб парушэннях правоў чалавека", — гаворыцца ў заяве Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Падкрэсліваецца, што грамадзяне мусяць мець доступ да эфектыўных сродкаў прававой абароны. ААН патрабуе вызвалення затрыманых пратэстоўцаў і зняцця з іх абвінавачванняў. Таксама патрабуецца правесці незалежнае расследаванне гібелі мінчука Рамана Бандарэнкі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі