У абанентаў velcom па ўсёй Беларусі праблемы з выхадам у інтэрнэт

Раніцай 10 лютага ў абанентаў velcom з'явіліся праблемы з выхадам у інтэрнэт, таксама не адпраўляюцца USSD-запыты, не працуе сайт аператара. Прычым, зафіксавана гэта па ўсёй Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, кампанія прызнала існаванне згаданай праблемы, над яе вырашэннем працуюць тэхнічныя спецыялісты.

У сваім афіцыйным твітары velcom прынёс прабачэнні сваім абанентам за нязручнасці. У каментары парталу tut.by, прэс-служба кампаніі паабяцала аднавіць доступ да інтэрнэта ў "бліжэйшы час".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі