У АБСЕ створана група "Сяброў дэмакратычнай Беларусі"

Мерапрыемства прайшло 3 кастрычніка ў Варшаве

Мерапрыемства прайшло 3 кастрычніка ў Варшаве / t.me/tsikhanouskaya/

У АБСЕ створана група "Сяброў дэмакратычнай Беларусі", паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай. Яна і прадстаўніца ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова прынялі ўдзел у сайд-івэнце АБСЕ па Беларусі, які прайшоў 3 кастрычніка ў Варшаве. На мерапрыемстве і было абвешчана пра стварэнне групы "Сяброў дэмакратычнай Беларусі" з краін-удзельніц АБСЕ.

Ціханоўская лічыць, што створаная група "можа дапамагчы прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць украінскіх дзяцей". Таксама яна заклікала дапамагчы беларусам, якія ўцяклі ў ЕС, "дамагчыся справядлівасці ў рамках спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі". Святлана Ціханоўская згадала, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў 2024-м плануе правесці выбары і назвала іх фарсам. На яе погляд, "БДІПЧ... не павінна марнаваць свае рэсурсы на назіранне за імі".

"Я заклікаю БДІПЧ і Сакратарыят АБСЕ запатрабаваць наведванні палітвязняў у Беларусі і публічна запытаць доступ да судовых працэсаў, — гаварыла Ціханоўская. — Гэтыя запыты павінны быць зроблены публічна. Калі вам адмаўляюць у доступе, апублічвайце гэтыя адказы".

Прысутны на мерапрыемстве намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка падкрэсліў: "Лукашэнка ўчыніў тры з чатырох найбольш цяжкіх міжнародных злачынстваў: злачынствы супраць чалавечнасці, саўдзел у ваеннай агрэсіі, ваенныя злачынствы (у тым ліку незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей) — з гэтага спісу мы не называем толькі генацыд. За ўчыненыя злачынствы павінна наступіць адказнасць".

У АБСЕ створана група "Сяброў дэмакратычнай Беларусі"
t.me/tsikhanouskaya/
У АБСЕ створана група "Сяброў дэмакратычнай Беларусі"
У АБСЕ створана група "Сяброў дэмакратычнай Беларусі"
t.me/CabinetBelarus/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі