У Адэсе, Гданьску і Мілане будуць закрытыя беларускія генконсульствы
У Адэсе, Гданьску і Мілане будуць закрытыя беларускія генконсульствы. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, у Адэсе генконсульства закрыюць ужо сёлета. Была прынятая адпаведная пастанова Савета міністраў.
“Мы спынім працу яшчэ двух нашых замежных устаноў у некаторых краінах. Цяпер рыхтуюцца адпаведныя рашэнні”, — цытуе словы Макея БЕЛТА.
Адначасова Беларусь плануе адкрыць сваю амбасаду ў адной з краін Афрыкі, а таксама ў Еўропе (дзе дакладна, міністр не паведаміў). Уладзімір Макей адзначыў, што наша краіна “не такая маштабная”, як Расія ці Кітай, таму трэба “вызначыцца дакладна са спісам тых краін, узаемадзеянне з якімі прынясе для Беларусі вялікую аддачу”. Такі спіс быў даўно складзены, але пасля аналізу сітуацыі было вырашана “удасканаліць некаторыя акцэнты”.
Пасля скарачэння ў 56 краінах будзе налічвацца 66 беларускіх замежных устаноў.