У Адміністрацыі прэзідэнта паабяцалі змагацца з адпіскамі чыноўнікаў

Пры Адміністрацыі прэзідэнта абяцаюць стварыць працоўную групу, якая разгледзіць праблему адпісак чыноўнікаў. Такое абяцанне атрымала праваабаронца Тамара Сяргей, якая прыйшла на сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Аляксандрам Косінцам.

Але на сустрэчу з ім Тамара так і не патрапіла. Абяцанне стварыць працоўную групу даў начальнік упраўлення па звароце грамадзян і юрыдычных асоб Станіслаў Бука.

Тамара Сяргей: “Ён сказаў, што прынята рашэнне кіраўніком адміністрацыі аб стварэнні працоўнай групы, якая будзе вывучаць праблему адпісак. Мы папрасілі, каб у гэтую групу апроч прадстаўнікоў суда і пракуратуры ўключылі выкладчыкаў юрыдычнага факультэта”.

Усяго, па словах праваабаронцы, кіраўнік адміністрацыі прыняў трох чалавек. А чакаць адказу ў Адміністрацыі прэзідэнта праваабаронцы давялося увесь дзень: з паловы дзясятай раніцы да 16:00.

Фота: belcity.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі