У акупаванай Макееўцы гарэла нафтабаза
Інфармацыя аб пажары паступіла ў 3 гадзіны ночы / @mchs_dnr
Ноччу і раніцай у акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці гарэла нафтабаза. Паводле расійскіх дадзеных, пажар узнік праз "траплянне выбухованебяспечнага прадмета".
Гарэлі дзве цыстэрны з палівам аб'ёмам 70 м3, якія знаходзіліся на пуцях за тэрыторыяй нафтабазы, а таксама тры стацыянарныя ёмістасці аб'ёмам 60 м3, якія знаходзіліся ў 20-25 м ад чыгуначнага палатна. Пра гэта расказалі ў МНС так званай ДНР.
Інфармацыя пра узгаранне паступіла ў раёне 3 гадзінаў ночы. Каля 10 гадзінаў мясцовыя ратавальнікі паведамілі аб ліквідацыі ўзгарання.
Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што ў Данецкай вобласці цяпер ідуць самыя цяжкія баі. Са жніўня, калі УСУ пачалі контрнаступленне, у Данецкай вобласці былі вызваленыя 40 населеных пунктаў, нагадвае УНІАН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.