У Алматы мітынгоўцы патрабуюць зрабіць пасаду акіма выбарнай
Мітынг у Алматы / t.me/vlastkz
У Алматы праходзіць мітынг супраць прызначэння акімам горада Ербалата Дасаева. Мітынгоўцы трымаюць у руках плакаты "Дасаеў кет" ("Дасаеў, сыходзь!"). Яны патрабуюць зрабіць пасаду акіма выбарнай.
Цяпер акімаў (казахстанскі аналаг беларускага старшыні выканкама) прызначае Касым-Жамарт Такаеў. Граджане настойваюць на правядзенні ў Казахстане рэформ.
Першапачаткова мітынг планавалася правесці на Плошчы Рэспублікі, побач з акіматам. Але ў выніку ён быў перанесены да Акадэміі навук. Гэта першае за апошнія тры месяцы масавае мерапрыемства, калі арганізатары падалі апавяшчэнне пра яго правядзенне, а акімат заявіў пра яго ўзгадненне. Такім чынам, прызначаны 5 дзён таму Дасаеў фактычна ўзгадніў мітынг супраць сябе.
На мітынг прыйшлі каля ста чалавек. Паліцыя не ўмешваецца ў тое, што адбываецца, побач дзяжураць хуткія. Мабільны інтэрнэт у Алматы працуе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.