У Алматы затрымалі ўласніка беларускай франшызы McDonalds
15 сакавіка ў Казахстане затрымалі буйнога бізнесоўца Кайрата Баранбаева, паведамляе vlast.kz. Яго дапыталі ў Дэпартаменце агенцтва фінманіторынгу ў Алматы. Справа, па якой яго дапытваюць, вядзе міжведамасная следча-аператыўная група.
Кайрат Баранбаеў — буйны казахскі прадпрымальнік. У яго бізнэс у нафтагазавым сектары, дэвелапменце і рытэйле. Таксама ён таксама кантралюе франшызу McDonalds у Казахстане і часткова — у Беларусі і Расіі.
Часопіс Forbes Kazakhstan ў рэйтынгу найбагацейшых людзей краіны 2021 год ацаніў яго маёмасць у 590 мільёнаў долараў.
Баранбаеў знаходзіцца ў сваяцтве з былым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Яго дачка Аліма была замужам за ўнукам Назарбаева Айсултанам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.