У Алжыры разбіўся самалёт, загінулі больш за 100 чалавек

У гарах на ўсходзе Алжыра 11 лютага разбіўся ваенна-транспартны самалёт, які належыць міністэрству абароны краіны. Загінулі ўсе 103 пасажыры і члены экіпажа, перадае мясцовы тэлеканал “Аль-Ахбар”.

На борце лайнера C-130 Hercules амерыканскай вытворчасці знаходзіліся вайскоўцы са сваімі сем’ямі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай крушэння сталі складаныя ўмовы надвор'я. Да месца аварыі накіраваны машыны хуткай дапамогі, паліцэйскія патрулі і пажарныя. Іншыя падрабязнасці авіякатастрофы пакуль не паведамляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі