У Андаманскім моры знайшлі абломкі самалёта, зніклага над М'янмай

У Андаманскім моры знайшлі абломкі самалёта, зніклага над М'янмай

У Андаманскім моры ваенна-марскі карабель М'янмы знайшоў абломкі самалёта Shaanxi Y-8, які знік над гэтай краінай. Таксама былі знойдзеныя целы людзей, якія знаходзіліся на борце авіялайнера, перадае РБК са спасылкай на Associated Press.

Паведамляецца, што падчас пошукава-выратавальнай аперацыі вайскоўцы выявілі ў моры дзве выратавальныя камізэлькі, а таксама тры целы і шыну, якая, як мяркуецца, была часткай кола авіялайнера. Целы належалі мужчыну, жанчыне і дзіцяці. 

Звестак пра тых, хто выжыў, пакуль няма. 

Як паведамлялася раней, самалёт перавозіў 106 пасажыраў і 14 чальцоў экіпажа. Пераважная большасць тых, хто быў на борце авіялайнера падчас крушэння, былі чальцамі сем'яў вайскоўцаў. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Паводле інфармацыі CNN, на борце лайнера знаходзіліся 122 чалавекі, з якіх 108 былі пасажырамі, прычым сярод іх былі 15 дзяцей і 58 грамадзянскіх асоб. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі