У Анкары адбыліся выбухі: дзясяткі загінуўшых, сотні пацярпелых (фота, відэа)

У Анкары адбыліся выбухі: дзясяткі загінуўшых, сотні пацярпелых (фота, відэа)

Паводле апошніх дадзеных, у выніку выбухаў у турэцкай Анкары загінулі 86 чалавек, яшчэ 186 атрымалі раненні.

Паводле звестак медыя Hurriyet, выбухі адбыліся з інтэрвалам у некалькі хвілін прыкладна ў 10 гадзін раніцы па мясцовым часе, калі да вакзальнай плошчы сталі збірацца актывісты на мітынг "За мір і дэмакратыю", арганізаваны профосюзами і праваабарончымі суполкамі.

Інфармацыйнае агенцтва Анадалу паведамляе, што прынамсі адна з бомбаў магла быць прыведзена ў дзеянне тэрарыстам-смяротнікам.

На месцы працуюць лекары і ратавальнікі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі