У Аргенціне футбаліст прызнаўся, што падчас матчу калоў сапернікаў іголкай

У Аргенціне футбаліст прызнаўся, што падчас матчу калоў сапернікаў іголкай

У Аргенціне футбаліст Федэрыка Альендэ з клуба “Пасіфіка” прызнаўся, што падчас аднаго з матчаў калоў сапернікаў іголкай. У інтэрв’ю радыёстанцыі Vorterix ён са смехам расказваў пра гэта. Паводле слоў Альендэ, яго каманда гуляла з “Эстудыантэс”. “Мы ведалі, што мы павінны гуляць супраць іх брудна, і я працягваў калоць нападаючых “Эстудыантэс” іголкай”, — цытуе словы футбаліста “Бі-Бі-Сі”. Ён падкрэсліў, што футбол — гэта гульня для “разумных”. Яго каманда выйграла.

Форвард “Эстудыантэс”, кулумбіец Хуан Атэра заявіў, што сапраўды падчас згаданага матчу яго чатыры разы ўкалоў іголкай сапернік. Ён распавёў пра гэта суддзі, але той праігнараваў скаргі. Цяпер у аргенцінскім футболе выбухнуў скандал. Федэрыка Альендэ збіраюцца выгнаць з каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі