У Аргентыне знайшлі сакрэтны склад нацыстаў (фота)

У Аргентыне знайшлі сакрэтны склад нацыстаў (фота)

У Аргентыне знайшлі сакрэтны склад нацыстаў. У адным з дамоў у прыгарадзе Буэнас-Айрэса на яго натрапіла паліцыя. Артэфакты, якіх у калекцыі налічваецца 75, калісьці маглі належаць кіраўнікам нацысцкай Германіі. Пра гэта сведчаць фотаздымкі, на якіх выяўленыя рэчы трымаюць нацысты, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

У складзе былі бюст Гітлера, статуя арла з дубовым вянком і свастыкай, нож, на якім таксама прысутнічае герб Трэцяга рэйху. Мяркуецца, што ўсё гэта з Еўропы пасля вайны прывезлі дзеячы нацысцкай Германіі, якія змаглі ўцячы за акіян. Найхутчэй калекцыю перададуць у Музей халакоста ў Буэнас-Айрэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі