У Аршанскім раёне згарэў камбайн прадпрыемства Акадэміі навук
Узгаранне ліквідаваў механізатар
У Аршанскім раёне каля вёскі Хімінічы згарэў камбайн прадпрыемства "Вусце" Нацыянальнай Акадэміі навук. Як пішуць ратавальнікі, здарэнне адбылося 21 кастрычніка пасля 13-й гадзіны. Кормаўборачны камбайн КВК-800-36 "Палессе" займаўся у полі ўборкай кукурузы, калі адбылося ўзгаранне ў маторным адсеку. Яго ліквідаваў пры дапамозе вогнетушыцеляў сам механізатар. Аднак агонь паспеў знішчыць кабіну і заднія колы, пашкодзіць маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё кузава камбайна.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі.
Падобныя здарэнні з камбайнамі даволі частыя. Яны адбываюцца ў розных раёнах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.