У "Ашмянскіх электрасетках" рыхтуюцца масавыя звальненні — "Зеркало"

"Ашмянскія электрасеткі" / energo.grodno.by
"Ашмянскія электрасеткі" / energo.grodno.by

У "Ашмянскіх электрычных сетках" (філіял "Гроднаэнерга") рыхтуюцца масавыя звальненні, піша zerkalo.io са спасылкай на некалькі не звязаных між сабой крыніц. Па звестках выдання, ад 15 да 30 чалавек працуюць апошні месяц і звальняюцца з 1 траўня.

У спіс на звальненне трапілі людзі з дзесяцігадовым стажам, мінімум адзін начальнік аддзела, інжынеры, кіраўнік лабараторыі, бухгалтар ды інш. Неафіцыйна журналістам распавялі, што звольніць плануецца больш за 50 чалавек.

"Прычына? З таго, што я ведаю, усе гэтыя людзі ўдзельнічалі ў той ці іншай ступені ў мітынгах 2020 года. Але візітаў органаў да нас яшчэ не было. Кажуць, проста прыйшла папера са спісам на звальненне, адкуль менавіта — не ведаю", — расказаў журналістам адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

Паведамляецца, што звальняюць не толькі за актыўны ўдзел у пратэстах, але і, напрыклад, за падабайкі "экстрэмісцкім" рэсурсам у сацсетках.

"Іншаму супрацоўніку, які займаецца арганізацыяй святаў у калектыве, сказалі: "Ты правядзеш мерапрыемства ў верасні, тады мы цябе звольнім". Але дзяўчыну, якая выйшла на мітынгі, пакуль не звольнілі. Яна думае, што будзе ў наступным спісе", — дзеліцца падрабязнасцямі суразмоўца з журналістамі.

Дырэктар прадпрыемства Ігар Удалой на пытанне, ці сапраўды звальняюць людзей,  адказаў сцісла: "Не, гэта не так". На іншыя пытанні ён адказваць не стаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі