У Асіповічах затрымалі Арцёма Дубскага і Таццяну Касінчук

Актывістаў "Маладога фронту" Арцёма Дубскага і Тацяну Касінчук затрымалі міліцыянты ў Асіповічах. Іх абвінавачваюць у тым, што яны напісалі на сцяне “Свабоду Аўтуховічу”.
Як паведамляе Радыё Свабода, маладых людзей адвезлі ў мясцовы РАУС для далейшага разбіральніцтва.

Нагадаем, Арцём Дубскі разам з паплечнікамі трымае галадоўку салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі