У Асіповіцкім раёне ў аварыю трапіла маршрутка з пасажырамі
На месцы аварыі / t.me/uvdmogilev/
5 чэрвеня пасля 9-й гадзіны раніцы ў Асіповіцкім раёне ў аварыю трапіла маршрутка з пасажырамі. Як паведамляе магілёўская міліцыя, на 90-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель Mercedes-Benz Sprinter сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ, які ехаў наперадзе ў спадарожным кірунку. У салоне былі 8 пасажыраў. У бальніцу завезлі 21-гадовую бабруйчанку, якая атрымала ў аварыі траўмы.
Напярэдадні ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці перакулілася маршрутка, пацярпелі 5 чалавек (кіроўца і пасажыры).
Улады вельмі пільна сочаць за здарэннямі з маршруткамі пасля жахлівай аварыі, якая здарылася каля Смалявічаў 20 лютага сёлета. Тады мікрааўтобус з пасажырам улабавую сутыкнуўся з гружаным МАЗам. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ два памерлі пазней у лякарнях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.