У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст

У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст

У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў раварыст. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю на аўтадарозе Полацк — мяжа Літоўскай Рэспублікі. 54-гадовы літовец на "Фольксвагене" вяртаўся ў Вільню пасля наведвання сяброў.

Каля вёскі Катлоўка легкавік збіў раварыста. 54-гадовы кіроўца кажа, што заўважыць яго яму перашкодзіла бліжняе святло фараў, якое ён забыўся пераключыць на далёкае. 44-гадовы раварыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.

У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст
grodno.mvd.gov.by
У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст
grodno.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі