У аўтааварыі пад расійскім Ліпецкам загінула сям’я беларусаў

У аўтааварыі пад расійскім Ліпецкам загінула сям’я беларусаў

У аўтааварыі пад расійскім Ліпецкам загінула сям’я беларускіх грамадзян — муж, жонка і двухгадовае дзіця. Як перадаюць СМІ са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення МУС Расіі па Ліпецкай вобласці, трагедыя адбылася сёння каля 6-й раніцы на 267-м кіламетры аўтатрасы Ліпецк — Ялец у раёне Частай Дубравы.

Там адбылося сутыкненне аўтамабіляў “Лада-Каліна” і “Мазда”. Загінулая сям’я была ў “Ладзе”. Кіроўца “Мазды” і два яго пасажыры трапілі ў лякарню.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі