У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
Удзень у аўторак, 17 траўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца навальніцы. У начныя гадзіны ападкі магчымыя пераважна ў Гомельскай вобласці.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, вецер будзе паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду, падчас навальніц з парывамі да 14 метраў.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца 1-8 градусаў са знакам плюс (месцамі на глебе магчымыя слабыя замаразкі да 0, -1 градуса), удзень — 11-17 цяпла.