У аварыі пад Баранавічамі адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі

Renault перакуліўся, з ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen

Renault перакуліўся, з ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen / t.me/pressmvd/

У аварыі пад Баранавічамі адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі. Яна здарылася позна ўвечары ў сераду на аўтадарозе М-1 "Брэст — Мінск — мяжа РФ". Як паведамляе МУС, у 23:30 каля вёскі Лясная 59-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Renault дапусціў сутыкненне грузавіком MAN, які рухаўся наперадзе ў спадарожным напрамку. Renault перакуліўся, з ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen.

З сямі чалавек, якія ехалі ў Renault, шасцёра дастаўленыя ў лякарню. Там і памёр адзін з пасажыраў — 81-гадовы грамадзянін Расіі.

У аварыі пад Баранавічамі адзін чалавек загінуў, пяцёра пацярпелі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі