У "Газель" рэктара ВДУ ўрэзалася "Рэно" беспрацоўнага з Ашмянаў

У службовую "Газэль", у якой ехаў рэктар, урэзалася "Рэно", што рухалася ў тым жа напрамку. Гэтым аўтамабілем кіраваў непрацуючы жыхар Ашмянаў 1974 года нараджэння.
 
У выніку сутыкнення "Газель" з'ехала ў кювет і перакулілася. Аляксандр Салодкаў памёр у лякарні, паведамляе прэс-служба МУС.
 
Аляксандру Салодкаву было 53 гады. Ён нарадзіўся ў Віцебску. Доктар медыцынскіх навук. З красавіка 2009 з’яўляўся рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Летась яго прызналі чалавекам года на Віцебшчыне, піша "Наша Ніва".
 
25 красавіка 2010 Салодкаў стаў дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў. У верасні 2012 увайшоў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Працаваў у пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі