У аварыю ў Польшчы патрапілі тытулаваныя беларускія кікбаксёры

Як высветліла Еўрарадыё, у аўтобусе, які быў пратаранены аўтамабілем "Пежо" каля польскага мястэчка Вулька Бжуска, ехала, нацыянальная аматарская зборная Беларусі па кікбоксінгу.  Каманда вярталася з Венгрыі, дзе праходзіў Кубак свету. У аўтобусе ехалі як найменей тры чэмпіёны – Маша Пімахова, Юрый Бяссмертны і Дзмітрый Абдулін.  

Еўрарадыё датэлефанавалася да трэнера ўсіх траіх чэмпіёнаў Дзмітрыя Пясецкага

“Маша Пімахова скінула мне SMS: “У нас усё ў парадку, ніхто не пацярпеў. Роўмінга няма ні ў кога, немагчыма датэлефанавацца. Яны напісалі, што ўсё нармальна, заўтра будуць. Але мы ўсе хвалюемся, не ведаем, што рабіць”.

Сам трэнер два дні таму сам ехаў па той жа дарозе. У польскай Лодзі яго вучань Забіт Самедаў стаў пераможцам еўрапейскага Гран-пры К-1 — самай прэстыжнай байцоўскай версіі ў свеце.


Маша Пімахова


Атакуе Юрый Бяссмертны

Глядзі таксама: Мінскі баец пахаваў надзею палякаў, румынаў і ўкраінцаў (ФОТА, ВІДЭА)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі