У авіякатастрофе на Кубе выжылі два чалавекі
У авіякатастрофе на Кубе выжыла два чалавекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Абодва знаходзяцца ў лякарні ў цяжкім стане. Таксама паведамляецца, што былі ўратаваныя тры чалавекі, але адзін з іх неўзабаве памёр аб апёкаў.
Усяго на борце самалёта Boeing-737 было 105 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Лайнер арандавала кубінская авіякампанія Cubana de Aviacion у мексіканскай кампаніі Global Air. 18 траўня самалёт здзяйсняў унутраны рэйс з Гаваны ў Ольгін і пілатаваўся замежным экіпажам. Паветранае судна ўпала ў сельскагаспадарчай зоне паміж аэрапортам і населеным пунктам Сант’яга-дэ-Лас-Вегас і загарэлася.
Усе пасажыры самалёта былі замежнымі грамадзянамі. Ці трапілі на борт беларусы, пакуль невядома — напярэдадні гэтае пытанне высвятлялі дыпламатычныя службы.