У авіякатастрофе ў Палтаўскай вобласці загінуў былы міністр урада Парашэнкі

У авіякатастрофе ў Палтаўскай вобласці загінуў былы міністр урада Парашэнкі

Пры крушэнні верталёта ў Палтаўскай вобласці загінуў былы міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Кутовы. Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на экс-міністра па справах моладзі і спорту Ігара Жданава. Інфармацыю пра гібель Кутовага пацвердзіў і былы віцэ-прэм'ер Павел Разенка.

Кутовы стаў міністрам аграрнай палітыкі і харчавання ў красавіку 2016 года. Ён уваходзіў у партыю УДАР Віталя Клічко. У 2017 годзе ён падаў заяву аб звальненні з міністэрскай пасады, але Вярхоўная Рада вызваліла яго з пасады толькі ў лістападзе 2018-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі