У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына (фота)
У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына 1970 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу — інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў экстраныя службы ў 2.43. На момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем, а дах і перакрыцце абваліліся. Суседзі паведамілі, што ў доме могуць быць людзі.
Труп гаспадыні знайшлі ў пакоі на падлозе. Пошук загінулай быў ускладнены высокай тэмпературай, шчыльным задымленнем і частковым абвалам канструкцыяў унутры дома. Жанчына нідзе не працавала, жыла ў доме з мужам, суседзі характарызавалі яе здавальняюча.
Па факце інцыдэнту Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Сярод прычын пажару разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.