У Бабруйску пачаўся суд над маці-адзіночкай

У Бабруйску пачаўся суд над маці-адзіночкай

У Бабруйску 28 верасня пачаўся суд над маці-адзіночкай Анастасіяй Навоевай. Жанчыну судзяць за тое, што яна падрапала міліцыянера. Ёй пагражае да 6 гадоў зняволення і пазбаўленне бацькоўскіх правоў на дзяцей: сямігадовага Івана ды чатырохгадовую Ульяну, якія з вясны гэтага года знаходзяцца ў прытулку, а жанчына — у СІЗА.

Дзетак Анастасія Навоева выхоўвала адна. Адначасова працавала на заводзе “Белшына” ў тры змены і па начах. І таму часта пакідала дзяцей адных. Да таго ж жанчына мела вялікія запазычанасі за камунальныя плацяжы, святло, ваду ды садок. Сацыяльныя службы лічаць, што яе сын і дачка знаходзіліся ў небяспечнай сітуацыі.

За што ў маці з заробкам да 13 мільёнаў адабралі дваіх дзяцей

Магчыма, з-за напружанай працы на заводзе жанчына не змагла своечасова забраць малую Ульяну з бальніцы. А калі прыйшла па яе, дачку Настассі не аддалі. Канфлікт скончыўся тым, што ў справу ўключыліся сацыяльныя службы і пачалі афармляць дзяўчынку ў прытулак. А калі Навоева пра гэта даведалася і прыехала ў бальніцу, то забраць Ульяну ёй не далі спачатку медыкі, потым — участковы міліцыянер. Сутычка жанчыны і супрацоўніка ў пагонах скончылася крымінальнай справай.

У Бабруйску пачаўся суд над маці-адзіночкай
Суседка Настассі Тамара добра адзываецца аб жанчыне: адзіная прэтэнзія – магла громка паслухаць музыку.

Усе жыхары пад’езда, з якімі пагутарыла Еўрарадыё, добра адгукаюцца пра малых Ульяну ды Івана, не маюць прэтэнзій і да самой Настассі. Жанчына пачала рамонт, набыла тэхніку ў растэрміноўку, старалася дзеля дзяцей.

У Бабруйску пачаўся суд над маці-адзіночкай

Як стала вядома Еўрарадыё, суд над жанчынай працягнецца 5 кастрычніка.

Галоўнае фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі