У бальніцы дапыталі пілота Су-25, які разбіўся пад Лідай

Падчас падзення самалёта ахвяр і разбурэнняў не было. Там працавала следча-аператыўная група і спецыялісты Міністэрства абароны. Па факце авіякатастрофы пачалі крымінальную справу. Да высвятлення прычын катастрофы Мінабароны прыпыніла палёты штурмавікоў СУ-25.

Пілот з учорашняга дня знаходзіцца ў бальніцы, яго стан здавальняючы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, яго дапыталі следчыя. Таксама былі дапытаныя відавочцы-мясцовыя жыхары, лётны і тэхнічны персанал авіяцыйнай базы, прадстаўнікі кіраўніцтва палётамі.

Са знойдзенай "чорнай скрыняй" з самалёта цяпер працуюць спецыялісты Міністэрства абароны.

Фота, відэа — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі