У бальніцы, дзе памёр хлопчык, следчыя дапыталі лекараў і забралі дакументы

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 31 траўня. У бальніцы памёр 2-месячны хлопчык. Праваахоўнікі правялі праверку, па выніках якой распачалі крымінальную справу. Артыкул — "неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медычным работнікам, якое пацягнула смерць пацыента". Прадугледжанае пакаранне — абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады (ці займацца пэўнай дзейнасцю).


Як паведамляе "Интерфакс-Запад", допыты лекараў праходзілі на выхадных. Для правядзення "складаных экспертыз" следчыя забралі неабходныя дакументы. Іншыя падрабязнасці пакуль не разгалошваюцца.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі