У Баранавічах адмянілі святочныя мерапрыемствы 1 і 9 траўня
У Баранавічах адмянілі святочныя мерапрыемствы 1 і 9 траўня. Прычына — сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса. Як паведамляе intex-press.by, у аддзеле ідэалагічнай працы і па справах моладзі гарвыканкама распавялі, што Дзень працы і Дзень горада (ён адзначаецца ў сярэдзіне траўня) сёлета святкавацца не будуць. Не будзе мітынга і шэсця, а таксама культурна-масавых мерапрыемстваў на Дзень Перамогі.
Як паведамляла Еўрарадыё, Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне аўтапрабегу, прысвечанага ўгодкам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вядома, што ў 2-й гарадской бальніцы ў Баранавічах знаходзіцца 37 пацыентаў са станоўчым тэстам на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.