У Баранавічах з цягніка знялі апазіцыянера Андрэя Шарэнду

У Баранавічах з цягніка знялі апазіцыянера Андрэя Шарэнду

У Баранавічах міліцыя затрымала апазіцыйнага актывіста Андрэя Шарэнду, піша "Хартыя'97". Андрэй — муж і давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты Паліны Шарэнда-Панасюк.

Паведамляецца, што Андрэя Шарэнду знялі з цягніка. Падставай была названая праверка дакументаў. Мужчына знаходзіцца ў апорным пункце на станцыі Баранавічы-Палескія. 

Андрэя Шарэнду затрымлівалі падчас нядаўняй акцыі, якая прайшла ў Мінску 8 лістапада. Тады ён спрабаваў усталяваць тэхніку для паказу фільма "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы". Аднак сілавікі ў цывільным разламалі тэхніку, а самога Шарэнду зацягнулі ў будынак ратушы. Праз нейкі час яго адпусцілі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі