Знешняй палітыкай ЗША пры Трампе можа кіраваць суаўтар рэзалюцый па Беларусі

Сенатар Марка Рубіа і Дональд Трамп

Сенатар Марка Рубіа і Дональд Трамп / Inquirer

Пераходная каманда абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўжо актыўна працуе. Першым рашэннем палітыка стала прызначэнне кіраўніцы сваёй перадвыбарчай кампаніі Сьюзан Уайлс на пасаду кіраўніка апарата Белага дома — гэта значыць кіраўніцы сваёй адміністрацыі.

Гэта прызначэнне важнае, аднак для знешняй палітыкі вызначальным стане імя наступнага дзяржаўнага сакратара ЗША. Паводле дадзеных The Hill, найбольш верагодным кандыдатам на гэтую пасаду называюць сенатара Марка Рубіа.

Рубіа адносіцца да "ястрабаў" у міжнародных адносінах і выступае за актыўны ўдзел ЗША ў справах па ўсім свеце.

Акрамя таго, сенатар выступаў як суаўтар некалькіх рэзалюцый па Беларусі, у якіх рэзка асуджаўся рэжым Лукашэнкі і выказвалася падтрымка дэмакратычнаму руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі