Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці.
Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат.
Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.
Германія зноўку п'е
Летась навукоўцы апыталі сем тысяч маладых нямецкіх жыхароў і даведаліся, што яны пачалі больш піць. Так, больш за 46 адсоткаў хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў адказваюць, што хаця б раз за апошні тыдзень выпілі пяць шклянак алкаголю запар. Больш за 21 адсотак іх равесніц п'е ў такіх жа памерах. Годам раней лічбы былі 37,8 і 19 адсоткаў адпаведна.
Ружовы каўбойскі капялюш у таксоўцы
Жыхары буйных гарадоў увесь час спяшаюцца па сваіх справах, таму часта пакідаюць у таксоўках свае рэчы. Паводле звестак FREENOW, за апошнія 12 месяцаў пасажыры ў Польшчы пакінулі ў выкліканых аўтамабілях больш за 700 мабільных тэлефонаў, што склала 30 адсоткаў усіх заяўленых знаходак. Пры гэтым кожны тыдзень у еўрапейскіх таксі знаходзяць каля 500 згубленых рэчаў.
У топе забытых рэчаў у польскіх таксоўках — мабільныя тэлефоны, ключы, шапкі/кепкі, кашалькі/сумкі, дарожныя сумкі, а таксама аксесуары для тэлефона.
Самыя незвычайныя знаходкі — пісталет для масажу, падушка з сімволікай Гары Потэра, сертыфікат бармена і ружовы каўбойскі капялюш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.