У Баранавічах зафарбуюць графіці з князем Кейстутам

Як паведамляла Еўрарадыё, графіці з вялікім князем Кейстутам з'явілася на днях у Баранавічах.

Акцыя "Must Act — Must Art" пачалася ў Баранавічах 12 ліпеня. Адно з графіці павінна было размяшчацца на сцяне інтэрната каледжа. Аднак графіцістам спадабалася сцяна сталовай каледжа насупраць. Як піша "Intex-press", хлопцы пачалі размалёўваць сцяну, не паведаміўшы ўласніка.

Аднак выявілася, што будынак сталовай знаходзіцца на рамонце. Паводле праекта рэканструкцыі графіці на сцяне не прадугледжаныя. Змены ж праекта каштуюць значыных грошай. Таму кіраўніцтва каледжа вырашыла сцяну зафарбаваць.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі