У Баранавічах 11 разоў разлічыліся сувенірнымі грашыма
Сувенірныя "дублі"
У Брэсцкай вобласці апошнім часам сталі больш частымі выпадкі, калі людзі разлічваюцца сувернай прадукцыяй, падобнай да сапраўдных беларускіх рублёў. Як паведамляе абласная міліцыя, у Баранавічах сувенірнымі рублямі расплаціліся 11 разоў.
Пра аплату тавараў і паслуг сувенірнымі "дублямі" і "цублямі" паведамлялася і раней. МУС заяўляла, што за першае паўгоддзе ў Беларусі было выяўлена 340 выпадкаў збыту такіх купюр.
У выніку МУС ініцыявала забарону на выраб і продаж такіх сувеніраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.