У Беларусі могуць забараніць продаж сувенірных грошай. Што здарылася?
Падробленыя грошы могуць забараніць прадаваць
Падробленыя купюры маюць як падабенствы, так і істотныя адрозненні ад сапраўдных грашовых знакаў Нацбанка.
Сувенірныя банкноты змяшчаюць надпісы "дублёў", "цублёў", "souvenir money of Belarus" і іншыя. Па дадзеных МУС, за першыя шэсць месяцаў гэтага года зарэгістравана 340 выпадкаў збыту такіх падробак. З іх 132 выпадкі датычацца банкнотападобных вырабаў, якія імітуюць беларускія рублі.
Нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца, касіры гандлёвых абʼектаў не заўсёды звяртаюць увагу на элементы абароны нацыянальнай валюты.
МУС ініцыявала забарону на продаж такіх вырабаў на розных гандлёвых пляцоўках і абʼектах. Ведамства заклікае грамадзян праяўляць пільнасць і ўважлівасць пры разліках наяўнымі грашыма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.