Рэгбісты з Аргентыны і ЗША пасля матча абмяняліся шортамі
Турнір па рэгбі-7 на Алімпіядзе ў Парыжы
Рэгбісты з Аргентыны і ЗША пасля матча абмяняліся шортамі. Незвычайны абмен сувенірамі, які адбыўся паміж Сцівам Тамасінам з ЗША і Радрыга Ісгра з Аргентыны пасля гульні ў рэгбі-7, злавіў карэспандэнт Reuters.
У рэгбі-7 гуляюць дзве каманды па 7 чалавек, гульня доўжыцца два таймы па 7 хвілінаў. У матчы, на якім был зробленае фота, аргентынцы разнеслі амерыканцаў з лікам 47:17.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.