Пінчукі абыйшлі абмежаванні міжнароднай хакейнай федэрацыі
І будуць вырабляць гадзіннікі да чэмпіянату свету па хакеі.
Пінскае прадпрыемства “ЭлКіс”, якое уваходзіць у структуру грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, пачало выпуск насценных гадзіннікаў з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі 2014. Як піша газета “Палеская праўда”, пінчукі дамовіліся са швейцарцамі, таму іх прадукцыя не трапіла пад абмежаванні Міжнароднай федэрацыі па хакеі на лёдзе.
Як паведамляла Еўрарадыё, беларускія сувеніры да хакейнага чэмпіянату з 9 лютага 2014 года павінны знікнуць з паліцаў беларускіх крамаў. Іх заменіць прадукцыя шведскай фірмы, якой перадала ўсе правы Міжнародная хакейная федэрацыя.
Фота — elkiz.com