Дзіцячыя садкі прымушаюць упрыгожваць хакейнай сімволікай

Бацькі скардзяцца, што такія ўпрыгожванні абыйдуцца ім у разы даражэй, чым звычайныя навагоднія, піша "Комсомольская правда". Па словах бацькоў, выхавацелька распавяла ім пра загад, які прыйшоў у сад. Згодна з ім, групы павінны быць упрыгожаныя сімволікай чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў 2014 годзе. Прычым ад самаробнай сімволікі выхавацелька адмовілася: трэба купляць афіцыйную сувенірную прадукцыю.



Нагадаем, што беларускія сувеніры маюць права прадавацца толькі да канца студзеня 2014. Потым мае права прадавацца толькі прадукцыя шведскай кампаніі, якая выкупіла правы ў Міжнароднай федэрацыі хакея.



Тым часам ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёна журналістам паведамілі, што ёсць загад пра навагодняе афармленне ўстановы. Там, нібыта, проста адным радком рэкамендуецца выкарыстоўваць сімволіку чэмпіянату свету-2014. Па словах чыноўнікаў, выхавацелька няправільна зразумела гэтую інфармацыю і няправільна данесла яе бацькам. Упрыгожванне можа быць рознае, кажуць чыноўнікі — напрыклад, выцінанка на акне ў выглядзе хакеіста.



Гл. таксама: Да чэмпіянату па хакеі дэкаратыўных хакеістаў прадалі на 80 мільёнаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі