Для брэсцкіх дызайнераў абвешчаны конкурс беларускамоўнай валянцінкі

Брэстаўчанам прапануюць прыдумаць дызайн віншавальнай паштоўкі на тэму "Кахай па-беларуску". Абавязковая умова конкурсу: прызнанне ў каханні мусіць быць напісана на беларускай мове.



Як паведаміла Еўрарадыё брэсцкая актывістка Наталля Гарайкіна, акцыя да дня ўсіх закаханых — першая ў межах кампаніі "Наша мова".



Гарайкіна:  "У гэтым годзе мы вырашылі, што нашыя конкурсы будуць накіраваны на творчых людзей Брэста, каб яны папулярызавалі беларускую мову і актыўна яе папулярызавалі ў паўсядзённым жыцці".



Працы на конкурс прымаюцца да 31-га студзеня — за 2 тыдні да “Дня Святога Валянціна”. Падрабязнасці ўдзелу можна даведацца ў адмысловай суполцы ВКонтакте, дзе таксама будзе праходзіць адкрытае галасаванне на лепшую паштоўку. Валянцінку пераможцы актывісты кампаніі распаўсюдзяць 14 лютага на вуліцах Брэста.



Са словаў арганізатараў, іншыя мерапрыемствы кампаніі "Наша мова" брэсцкая моладзь пабачыць ужо ў хуткім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі