У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ

У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ

Нават наяўнасць некалькіх флікераў не дапамагла жанчыне пазбегнуць аўтамабільнага наезду. Як паведамляе сайт ДАІ Брэстчыны, ДТЗ адбылося 3 студзеня каля 8-й гадзіны раніцы ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна.

63-гадовая мясцовая жыхарка ішла па краі праезнай часткі па вуліцы Навагрудскай. У гэты час неўсталяваны кіроўца наехаў на яе, а потым уцёк з месца здарэння.

Паведамляецца, што жанчына атрымала перамом пляча і была шпіталізаваная. Падчас ДТЗ на ёй было некалькі святлоадбіўных элементаў.

Цяпер ДАІ шукае кіроўцу, які збіў жанчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі