У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой

Чарга да цыстэрны з вадой. Барысаў, 30 сакавіка / vk.com/borisov_city_news
Чарга да цыстэрны з вадой. Барысаў, 30 сакавіка / vk.com/borisov_city_news

У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой. Раніцай у чацвер стала вядома пра аварыю на магістральным трубаправодзе. У выніку без пітной вады засталася старая частка горада і частка новай. "Барысаўвадаканал" паведаміў пра "лакалізацыю" аварыі і папярэдзіў, што пасля яе ліквідацыі "магчымае часовае пагаршэнне якасці пітной вады". Арганізаваны яе падвоз у аўтацыстэрнах. Пітную ваду мясцовыя жыхары актыўна купляюць у крамах.

Падобныя аварыі ўсё часцей здараюцца ў беларускіх гарадах (сёлета — у Пружанах, Ветцы) — інфраструктура патрабуе абнаўлення, а грошы найперш трацяцца на сілавікоў, у ЖКГ ж недафінансаванне.

У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой
vk.com/borisov_city_news
У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой
У Барысаве стаяць чэргі да цыстэрнаў з вадой

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі